ГА «Цэнтр «Трэці сектар» - кароткая гісторыя
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"з'яўляецца адной з найстарэйшых грамадскіх арганізацый Беларусі.
Ініцыятыва заснавання арганізацыі ўзнікла ў канцы 1996-га года, калі стала відавочна, што рост колькасці грамадскіх ініцыятыў і якасці іх працы патрабуе наўпрост залежыць ад ступені інфармаванасці і кампетэнтнасці актывістаў грамадскага руху.
Працэс заснавання арганізацыі заняў амаль год. За гэты час было распачата выданне першага на Гарадзеншчыне і аднаго з першых у Беларусі бюлетэню для НГА "Трэці cэктар", а таксама рэалізацыя яшчэ аднаго "тытульнага" праекта - "Школа маладога журналіста".
Заснавальнікамі арганізацыі сталі людзі з досведам працы ў грамадскіх арганізацыях і сродках масавай інфармацыі Гарадзеншчыны.
Афіцыйная рэгістрацыя "Гродзенскага рэгіянальнага Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (першая назва арганізацыі) адбылася ў верасні 1997 г. Праз два гады арганізацыя была перарэгістраваная Ўпраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пад сваёй сучаснай назвай.
Наш e-mail: trecisektar@yahoo.com

За гэты час істотна змяніўся склад арганізацыі, але не змянілася яе місія:
развіццё грамадзянскай актыўнасці сярод розных груп насельніцтва шляхам інфармацыйнай і адукацыйнай падтрымкі дэмакратычных грамадскіх ініцыятываў.
Мы па-ранейшаму ўпэўнены, што станоўчыя ператварэнні ў жыцці нашага грамадства магчымыя толькі тады, калі людзі будуць ведаць, якія змены для гэтага трэба зрабіць, а таксама ўмець рабіць гэтыя перамены.
Запрашаем да супрацоўніцтва!развіццё грамадзянскай актыўнасці сярод розных груп насельніцтва шляхам інфармацыйнай і адукацыйнай падтрымкі дэмакратычных грамадскіх ініцыятываў.

Комментарии